15 ліпеня - год, як я спакаваў рэчы і паехаў у бок менскага аэрапорту асбалютна без разумення, што я буду рабіць далей. Эміграцыя – гэта як нанова стаць падлеткам без усяго, але з размаху кідацца ў любую авантуру, бо больш нічога не трымае.
Я памяняў чатыры краіны і каля дзясятка гарадоў. Нарэшце спыніўся(гэта не дакладна) і набыў вуды. Не перастаў трапляць у абсурдныя сітуацыі. Нядаўна я пазнаёміўся з мастачкай, прапанавала паглядзець яе студыю. На студыі мы распакоўвалі рогі, вялікія рогі аленя.
Аднойчы мы паехалі на фестываль(гэта там дзе піва ракой, метальчык і ўсё такое). Як сціплы эмігрант я заўжды чакаю падвоху, таму у аўтобус сядаў нясмела і насцярожана. Так жа насцярожана я дастаў прыхопленую ў дарогу банку з півам(раптам выганяць).
Мяне пачаставалі ежай. Мы пазнаёміліся з суседзямі. У нейкі момант банка з півам забыла пра законы гравітацыі, вылецела з рук і паляцела ў салон пакідаючы пенны фейерверк паўсюль. “Цяпер дакладна выганяць і яшчэ дэпартуюць”, - падумаў я. Але толькі да таго моманту, як увесь аўтобус не пачаў хлопаць, а с задніх крэслаў не данеслася сказанае скрозь смех: “Бл.. і гэта мы нават яшчэ не ад’ехалі!”.
На фэсце я бачыў Sepulturu і Marduk, піў піва з рога і рэзаў каўбасу сярэднявечнай сякерай, перыядычна губляў намёт, сяброў і сумленне.
Я вывучыў некалькі фраз, апроч дзяжурнага: “добрый дзень”, “дзякуй” і “калі ласка”, але часам, людзі пачынаюць задаваць удакладняючыя пытанні. Ведаю нават як будзе “шэры воўк” на гэтай цудоўнай мове, але не ведаю, як мне гэта прыдасца ў жыцці.
У мяне здарыўся першы замежны ўлоў і паход у тэатар, мне падарылі рыбу, завялі акаўнт сома ў Instagram і навучылі езьдзіць на самакаце(апошняе дарма). Некатралюемае жаданне вярнуцца нарэшце стала кантралюемым, задумваюся аб пакупцы пыласоса.